Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы беларускі чыноўнік пракамэнтаваў сваё звальненьне з адміністрацыі гораду ў анэксаваным Расеяй Крыме


Міхаіл Загорцаў
Міхаіл Загорцаў

Экс-кіраўнік Смалявічаў Міхаіл Загорцаў патлумачыў сваё прызначэньне і звальненьне з расейскай адміністрацыі. Пісьмовае тлумачэньне Загорцаў даслаў у рэдакцыю Tut.by.

Загорцаў расказаў, што ў сакавіку 2020 году звольніўся з пасады старшыні Смалявіцкага райвыканкаму па стане здароўя і згодзе бакоў. Пасьля гэтага быў на лячэньні.

«Назіраючы сытуацыю ў краіне ў пэрыяд выбараў і ўсё тое, што адбылося ў першыя дні пасьля, а таксама навіны і чуткі, якія напоўнілі інтэрнэт, я палічыў неабходным выказаць сваю грамадзкую пазыцыю, зьвязаную з хваляй гвалту на вуліцах нашых гарадоў. Запісваючы дадзенае відэа, я знаходзіўся ў стане высокага эмацыйнага напружаньня, і мой маналёг ня быў адпрацаваны і, як я лічу, выклікаў няправільнае тлумачэньне і (стварыў) глебу для разнастайных домыслаў. Дадзенае відэа было запісана ў пэрыяд 14–16 жніўня, адразу пасьля вядомых падзей, бо я палічыў сваім доўгам не заставацца ўбаку, відэа разаслалі блізкім людзям, у грамадзкае поле на той момант (яно) ня трапіла», — напісаў Загорцаў.

Загорцаў сьцьвярджае, што ў жніўні наведваў у Крыме свайго калегу, кіраўніка адміністрацыі Ялты Івана Імгрунта. Загорцаў абмяркоўваў зь Імгрунтам магчымае працаўладкаваньне. Былы беларускі чыноўнік адзначыў, што зварот выклікаў нэгатыўную рэакцыю ў Рэспубліцы Крым, а працоўныя адносіны скасавалі, каб пазьбегчы напружаньня.

Аб прызначэньні былога беларускага чыноўніка Міхаіла Загорцава на кіроўную пасаду ў гарадзкой адміністрацыі Ялты стала вядома 21 верасьня з паведамленьня аддзелу інфармацыйнай палітыкі. Tut.by 22 верасьня апублікаваў відэа, дзе былы кіраўнік Смалявіцкага райвыканкаму Міхаіл Загорцаў асуджае гвалт сілавікоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

25 верасьня стала вядома, што намесьнік кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Ялты ў анэксаваным Крыме Міхаіл Загорцаў страціў сваю пасаду за падтрымку антыўрадавых пратэстаў у Беларусі. Пра гэта агенцтву «Крыминформ» паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ялты Іван Імгрунт.

«Так, праўда (звольнены). Ягоныя выказваньні несумяшчальныя са знаходжаньнем на гэтай пасадзе», – паведаміў Імгрунт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG