У Менску затрымалі Іну Кавалёнак, сябра штабу Віктара Бабарыкі. Яе зьвезьлі ў невядомым кірунку.
Затрыманьне адбылося ў раёне опэрнага тэатру, калі Іна Кавалёнак выйшла па каву.
Пра затрыманьне невядомымі асобамі паведаміла яе сястра Тацяна, сказалі Свабодзе ў штабе зьняволенага прэтэндэнта ў прэзыдэнты.
Іна Кавалёнак — прадусарка тэатральных праектаў у экспэрымэнтальнай пляцоўцы «ОК16» у Менску.