На раніцу 28 верасьня праваабаронцы «Вясны» даведаліся імёны больш як 340 затрыманых падчас нядзельных акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
Звыш 250 чалавек затрымалі ў Менску.
Сярод схопленых 27 верасьня былі трое журналістаў.
Маршы «Народная інаўгурацыя Ціханоўскай» прайшлі ў многіх гарадах Беларусі. У Менску на вуліцы выйшлі каля ста тысяч чалавек.