Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ, ракетніцы, стрэлы ў паветра. Сілавікі разганялі пратэсты ў Гомлі, Горадні і Магілёве з спэцсродкамі. ВІДЭА

абноўлена

Гомельскія праваахоўнікі
Гомельскія праваахоўнікі

Сілавікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту сьлезацечны газ, паведамілі ў ГУУС Гомельскага аблвыканкаму.

УЖЫВУЮ «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай. Маршы ў Менску і ў іншых гарадах Беларусі на 50-ы дзень пратэстаў. Абнаўляецца

«Ужываліся тэхнічныя прылады, якія выклікаюць гучны выбух і выбліск сьвятла. Прыйшлося ўжыць таксама сьлезацечны газ, паколькі некаторыя людзі паводзілі сябе неадэкватна», — пацьвердзіў журналістам прадстаўнік прэс-службы.

На відэа таксама бачна, як пры разгоне мітынгу сілавік раз за разам страляе ў паветра з аўтамата.

Падчас жорсткіх затрыманьняў у Горадні сілавікі таксама ўжывалі супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ.

Пра выбухі сьвятлашумавой ракетніцы паведамляў карэспандэнт Свабоды з Магілёва.

23 верасьня таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі справакавала пратэставыя настроі. У адказ на «таемнае каранаваньне» ягоныя апанэнты зладзілі «Народную інаўгурацыю» Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG