Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ялце звольнілі былога беларускага чыноўніка за падтрымку пратэстаў у Беларусі


Міхаіл Загорцаў
Міхаіл Загорцаў

Намесьнік кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Ялты ў анэксаваным Крыме Міхаіл Загорцаў пазбавіўся сваёй пасады за падтрымку антыўрадавых пратэстаў у Беларусі. Пра гэта агенцтву «Крыминформ» паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ялты Іван Імгрунт.

«Так, праўда (звольнены). Ягоныя выказваньні не сумяшчальныя са знаходжаньнем на гэтай пасадзе», – паведаміў Імгрунт.

Раней былы старшыня Смалявіцкага райвыканкаму запісаў відэазварот, у якім выступіў у падтрымку пратэстаў. У сваім звароце ён таксама выказаў здагадку, што дэманстрацыі разганялі ў тым ліку і сілавікі з Расеі.

Аб прызначэньні былога беларускага чыноўніка Міхаіла Загорцава на кіроўную пасаду ў гарадзкой адміністрацыі Ялты стала вядома 21 верасьня з паведамленьня аддзелу інфармацыйнай палітыкі. Tut.by 22 верасьня апублікаваў відэа, дзе былы кіраўнік Смалявіцкага райвыканкаму Міхаіл Загорцаў асуджае гвалт сілавікоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG