А 13.00, у мэтах забесьпячэньня бясьпекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі мэтро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга, паведамляе ОНТ.
На дадзеных станцыях цягніка ідуць без прыпынку. Менскі мэтрапалітэн просіць прабачэньня за часовыя нязручнасьці.
Сёньня ў Менску, і ў іншых гарадах Беларусі, адбудуцца ананасаваныя апанэнтамі ўлады мірныя акцыі пратэсту. Яе ўдзельнікі ў сталіцы зьбіраюцца прайсьці па цэнтральных вуліцах гораду шэсьцем.