Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жорсткі адказ уладаў — ганебны». Старшыня Эўракамісіі падрымала беларусаў


Урсула фон дэр Ляен
Урсула фон дэр Ляен

Галава Эўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен у сераду заявіла, што ў Эўразьвязе падтрымліваюць беларускі народ і лічаць, што ён мае права самастойна вырашаць свой лёс, а ня быць проста «шахматнай фігурай».

«Эўрапейскі зьвяз на баку народа, Беларусі... Выбары, празь якія людзі выйшлі на вуліцу, не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі. А жорсткі адказ уладаў на гэта — ганебны. Народ Беларусі павінен атрымаць права самастойна выбіраць сваю будучыню для сябе, ён — ня фігура на чыёйсьці шахматнай дошцы», — заявіла фон дэр Ляен падчас выступу ў Эўрапарлямэнце.

Яна дадала, што ў ЭЗ захопленыя мужнасьцю і адвагай беларускага народа, які выхад на мірныя дэманстрацыі і маршы.

Паводле Ўрсулы фон дэр Ляен, Эўракамісія прапануе праект закона ЭЗ па тыпу «акта Магніцкага», які будзе накладваць санкцыі за парушэньні правоў чалавека ў сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG