Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура зьбіраецца выяўляць незаконныя аб’яднаньні грамадзянаў, дружыны самаабароны і органы самакіраваньня


Затрыманьні пасьля пратэстаў 8 верасьня 2020 году.
Затрыманьні пасьля пратэстаў 8 верасьня 2020 году.

Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук расказаў, як будзе выконваць даручэньні Аляксандра Лукашэнкі.

«Ужо сёлета краіна павінна вярнуцца да таго бясьпечнага пэрыяду, які характэрны для нашай дзяржавы. Генэральная пракуратура запатрабавала ад дзяржаўных органаў, уключна з МУС, СК, МНС, міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі, прыняць меры для ліквідацыі парушэньняў і недахопаў у сфэры падтрымкі грамадзкага парадку», — цытуе Стука прэс-служба ведамства.

Як і загадаў Аляксандар Лукашэнка, ведамства арганізавала выяўленьне ўсіх відаў шкоды, нанесенай у выніку масавых мерапрыемстваў, і забясьпечыць яго кампэнсацыю.

«Пад стратай разумеецца любая шкода, галоўным чынам маёмасная, прычыненая юрыдычнай асобе і гарадзкой гаспадарцы. Гэта можа быць пашкоджаньне транспарту, сродкаў камунікацыі, дарожных пакрыцьцяў, малых архітэктурных формаў, а таксама выдаткі на працу спэцыяльных службаў. За псаваньне маёмасьці прадугледжана і крымінальная адказнасьць, якая надыходзіць пры памеры шкоды звыш 1080 рублёў», — папярэдзіў чыноўнік.

У выпадку незабесьпячэньня правапарадку пракуроры будуць ужываць да кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў меры рэагаваньня. З Стукавых словаў, ужо прызнана недастатковай дзейнасьць кампэтэнтных органаў у прыцягненьні бацькоў да адказнасьці за ўцягваньне дзяцей у незаконныя масавыя захады.

«Пракурорам даручана аналізаваць стан грамадзкага парадку ў паселішчах, дысцыпліны ў працоўных калектывах, выяўляць прычыны і ўмовы, якія могуць спрыяць парушэньням. Кампэтэнтныя органы закліканыя выяўляць незаконныя фармаваньні, аб’яднаньні грамадзянаў (атрады дружын самаабароны, самакіраваньня), даваць праўную ацэнку і пры парушэньні закону неадкладна спыняць іх дзейнасьць», — заявіў намесьнік генэральнага пракурора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG