Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Мы можам зьвярнуцца да іншых краінаў як да пасярэднікаў


Беларусь можа папрасіць іншыя краіны выступіць пасярэднікамі ў будучыні, калі грамадзяне Беларусі ня змогуць вырашыць свае праблемы самі, заявіла сёньня Сьвятлана Ціханоўская. Пра гэта паведамляе​ Reuters.

«У сытуацыі, калі мы ня зможам вырашыць гэтую праблему самі, магчыма, у будучыні мы папросім іншыя краіны выступіць пасярэднікамі ў будучых перамовах», — сказала яна на Эканамічным форуме ў Польшчы.

Яна дадала, што апазыцыя можа зьвярнуцца па дапамогу да Эўрапейскага Зьвязу, калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі пяройдзе мяжу ў выкарыстаньні сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG