Затрыманую 5 верасьня падчас акцыі ў Менску журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч так і ня вызвалілі. Яна застаецца ў Цэнтральным РАУС. У чым яе вінавацяць, невядома, паведаміла БАЖ.
5 жніўня падчас «Жаночага маршу» ў Менску затрымалі траіх журналістаў:
- журналістку «Белсату» Алену Дубовік,
- журналіста «Белсату» Максіма Калітоўскага (Гарчанка);
- журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч.
Пасьля 20-й гадзіны затрыманых журналістаў «Белсату» вызвалілі, забраўшы тэхніку і склаўшы пратакол за працу без акрэдытацыі.