Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Польшчы заклікалі да пэрсанальных санкцый супраць Лукашэнкі


Дэпутатка Эўрапарлямэнту з Польшчы Ганна Фатыга.
Дэпутатка Эўрапарлямэнту з Польшчы Ганна Фатыга.

Польскія эўрадэпутаты абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Яны хочуць, каб Эўразьвяз наклаў санкцыі на Аляксандра Лукашэнку.

Як паведамляе Польскае радыё, сустрэча дэпутатаў Польскага клюбу ў Эўрапарлямэнце доўжылася паўтары гадзіны. Запрашэньне прадстаўнікам розных партый накіравалі дэпутаты «Права і справядлівасьці» Ганна Фатыга і Рышард Лягутка.

«Згода, разуменьне, гатоўнасьць да супрацы, — у адзін голас заявілі эўрадэпутаты ад усіх палітычных партый. — Ініцыятывы прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага прыносяць вынікі. Мы поўныя рашучасьці і будзем прасоўваць пазыцыю сваёй краіны. Гэта важна», — сказала Ганна Фатыга.

Дэпутаты сышліся ў думцы, што эўрапейская супольнасьць не павінна адмаўляцца ад беларускага пытаньня, а таксама фінансавай і эканамічнай падтрымкі.

Падчас дыскусіі таксама абмяркоўвалася тэма санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Палякі пагадзіліся ў тым, што Аляксандар Лукашэнка абавязкова павінен быць у чорным сьпісе Эўразьвязу.

Як паведамляе Польскае радыё, у сьпісе, узгодненым экспэртамі Эўразьвязу, пакуль што 17 чалавек, але беларускага кіраўніка там няма.

Сьпіс мяркуецца разгледзець на наступным тыдні. Пры гэтым удакладняецца, што тыя ці іншыя прозьвішчы могуць быць дададзеныя ў любы час.

Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі перакананы, што павінны быць уведзеныя санкцыі і супраць Расеі — найперш за гібрыдную дзейнасьць у Беларусі. На яго думку, мусяць быць задзейнічаныя самыя жорсткія захады, аж да выключэньня Расеі зь міжнароднай сыстэмы фінансавых разьлікаў SWIFT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG