Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч, якога памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь, зь мяжы вярнуўся ў Польшчу


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага пераходу «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.

Яму не дазволілі ўехаць у Беларусь, не патлумачыўшы ніяк прычын гэтага. Пачакаўшы некалькі гадзін, ён пакінуў памежны пераход.

«Машына, на якой ехаў мітрапаліт, ужо пераехала мяжу і накіравалася ў Беларусь, а мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваўся назад на польскую тэрыторыю. Ён будзе працягваць дамагацца вярнуцца на радзіму. І мы тут будзем пратэставаць, зьвязвацца з усімі дзяржаўнымі ўстановамі ў Беларусі, бо Каталіцкі касьцёл Беларусі ня можа быць без свайго кіраўніка. Ніякіх тлумачэньняў гэтаму рашэньню ад уладаў мы так і не атрымалі», — сказаў Юры Санько.

На 17.00 прадстаўнік Памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі па-ранейшаму быў не гатовы хоць неяк пракамэнтаваць Свабодзе сытуацыю зь нядопускам у Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаецца на радзіму з Польшчы.

Начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун таксама адмаўляецца камэнтаваць перашкоды для ўезду ў краіну грамадзяніна, які мае беларускі пашпарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG