Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Варанецкі заклікаў расьсьледаваць факты гвалту з боку сілавікоў


Валеры Варанецкі
Валеры Варанецкі

Валеры Варанецкі ў сваім Фэйсбуку пракамэнтаваў заяву міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, які падчас сустрэчы зь мітрапалітам Кандрусевічам сказаў, што не даваў «камандаў на жорсткае абыходжаньне зь людзьмі, што на вуліцах, што па шляху канваяваньня, тым больш у месцах утрыманьня».

«Менавіта таму сёньня, не адкладаючы, наша праваахоўная сыстэма, дзяржава ў цэлым павінны апэратыўна даць прававую ацэнку таму, што адбылося. Факты гвалту, зьдзекаў і катаваньняў вядомыя са шматлікіх зваротаў грамадзян, у тым ліку і да нас, дэпутатаў», — напісаў Валеры Варанецкі.

Варанецкі перакананы, што па кожным звароце пацярпелых грамадзян павінна быць праведзена належная і старанная праверка ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.

Дэпутат заявіў, што інфармацыя пра дапушчаныя парушэньні з боку службовых асоб органаў унутраных спраў павінна своечасова асьвятляцца ў СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG