Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад імя Ціханоўскай у Вярхоўны суд падалі скаргу аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў 


Пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў
Пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў

Адвакат Максім Знак, які прадстаўляе інтарэсы экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, падаў у Вярхоўны суд скаргу аб прызнаньні выбараў 9 жніўня несапраўднымі.

Рашэньне аб пачатку вядзеньня будзе агучана цягам трох дзён, удакладніў ён.

Напярэдадні экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая таксама падала ў Вярхоўны суд скаргу на прызнаньне несапраўднымі выбараў прэзыдэнта.

Раней усе іншыя кандыдаты, за выключэньнем Аляксандра Лукашэнкі, падалі ў ЦВК скаргі на вынікі выбараў. Але камісія адхіліла іх.

Згодна з зацьверджаным вынікамі ЦВК, за Лукашэнку прагаласавалі 80,1% выбарнікаў, за яго асноўную апанэнтку Сьвятлану Ціханоўскую — 10,12%.

17 жніўня Лукашэнка дапусьціў магчымасьць новых выбараў кіраўніка дзяржавы пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG