У Берасьцейскай вобласьці затрымалі «10 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў», паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
12-ы дзень пратэстаў. Пагрозы Латушку. Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады
Затрыманыя — жыхары Берасьця, Берасьцейскага і Драгічынскага раёнаў ва ўзросьце ад 18 да 40 гадоў, цяпер яны ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Іх падазраюць у тым, што яны 10 і ноччу 11 жніўня «ўжывалі гвалт да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», «кідалі ў іх камяні, палкі, мэталічныя прадметы, запускалі фаеры, псавалі дзяржаўную маёмасьць на цэнтральных вуліцах гораду».
Праваахоўнікі завялі крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў, хуліганства, гвалту і пагрозы гвалту ў дачыненьні да міліцыянтаў.