Такі заклік на сайце Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў апублікаваў старшыня кангрэсу Аляксандар Ярашук.
«Паралельна са стварэньнем страйкавых камітэтаў на прадпрыемствах нам неабходна як мага хутчэй, у наступныя 2–3 дні, стварыць Нацыянальны страйкавы камітэт (НСК). І ад яго імя ўступіць у прамы дыялёг з уладнымі структурамі пра транзыт улады ў краіне», — гаворыцца ў закліку.
Ярашук адзначае, што ён і яго калегі з Кангрэсу незалежных прафсаюзаў бяруць на сябе ролю каардынатараў НСК.