Вэтэраны антытэрарыстычнага падразьдзялення «Альфа» асудзілі гвалт сілавікоў над мірнымі пратэстоўцамі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці паводле закону, паведамляе Tut.by.
«Зьвяртаемся да кіраўнікоў і супрацоўнікаў органаў бясьпекі і правапарадку, камандзіраў спэцпадразьдзяленьняў прытрымлівацца прынцыпу законнасьці ў сваіх дзеяньнях», — напісалі былыя антытэрарысты ў заяве.