Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івацэвічах цягнік з чыноўнікамі зь мітынгу за Лукашэнку сустрэлі воклічамі «Ганьба». ВІДЭА


Чыгуначная станцыя ў Івацэвічах
Чыгуначная станцыя ў Івацэвічах

Вечарам у нядзелю жыхары Івацэвічаў сабраліся на чыгуначным вакзале зь бел-чырвона-белымі сьцягамі для сустрэчы цягніка зь Менску, які прывёз мясцовых чыноўнікаў зь мітынгу за Лукашэнку.

Ціханоўская заявіла, што гатовая стаць нацыянальным лідэрам. Лукашэнку чакаюць на МЗК

Калі цягнік спыніўся на станцыі, яго сустрэлі воклічамі «Ганьба!»

Намесьнік старшыні Івацэвікага райвыканкаму Алег Раўчэня на пытаньне актывістаў, як ён будзе жыць далей у Івацэвічах, адказаў: «С гордо поднятой головой».

Івацэвіцкі актывіст, былы міліцыянт Станіслаў Халадовіч пракамэнтаваў паездку вэртыкальшчыкаў у Менск наступным чынам:

«Мяне зьдзіўляе, што калі мы іх запрашалі на плошчу, яны не прыйшлі, а ў Менск яны з прыскокам пабеглі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG