Супрацоўнікі кампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорту «Менск» правялі акцыю пратэсту і падтрымалі страйк.
Людзі трымалі ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг «Мы супраць гвалту». Таксама бачныя белыя і чырвоныя балёнікі і нацыянальныя сьцягі.