Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У краіне адбываецца пералом. Але хто стане лідэрам?


«Ланцуг салідарнасьці» беларускіх мэдыкаў у Малінаўцы. Менск, 12 жніўня 2020 году
«Ланцуг салідарнасьці» беларускіх мэдыкаў у Малінаўцы. Менск, 12 жніўня 2020 году

Баюся памыліцца, але, здаецца, у краіне адбываецца псыхалягічны пералом, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

Варта было ўладам толькі трохі сьцішыць маштаб рэпрэсій мінулай ноччу, як народ асьмялеў. Мы бачылі, што ўвесь час выбарчай кампаніі людзі асьцерагаліся выходзіць на несанкцыянаваныя акцыі. Рэзкая рэакцыя грамадзкасьці на жорсткасьць сілавікоў прымусіла ўлады зьменшыць стаўку на сілу. І гэта адразу павялічыла колькасьць пратэстоўцаў.

Моцным чыньнікам, які засьведчыў пералом у краіне, сталі сходы і пагрозы страйку на дзяржаўных прадпрыемствах. Пазыцыя цэркваў, бізнэс-структураў, звальненьні журналістаў дзяржаўных СМІ сьведчаць пра тое, што загнаць назад грамадзтва ўжо ня ўдасца.

Праблема ў тым, што няма органа, які б прэзэнтаваў патрабаваньні народа. Спыніць гвалт, вызваліць затрыманых — гэта зразумела. А што з выбарамі? Справядлівы пералік галасоў? Баюся, што бюлетэні пасьпелі зьнішчыць. Новыя выбары? Ці абвяшчэньне прэзыдэнтам Сьвятланы Ціханоўскай? Але ўсё гэта без адстаўкі Лукашэнкі немагчыма.

У крытычны для беларускай гісторыі момант няма лідэра, які б узяў на сябе адказнасьць і прапанаваў выйсьце.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG