Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук пайшла на саступкі страйкоўцам з Інстытуту фізыкі


Акадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі

Як паведамляла Свабода, 12 жніўня паўтара дзясятка супрацоўнікаў Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук абвясьцілі пра далучэньне да агульнанацыянальнага страйку.

Сярод іхных патрабаваньняў да ўладаў — выпусьціць палітзьняволеных і затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў дзень і пасьля выбараў, а таксама не прызнаваць вынікі галасаваньня на выбарах прэзыдэнта праз масавыя фальсыфікацыі.

Паводле аднаго з ініцыятараў страйку, старшага навуковага супрацоўніка Івана Сіўцова, спачатку ім пагражалі міліцыяй, але потым паклікаў дырэктар Інстытут фізыкі Максім Багдановіч. Калі яны не адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў, установу наведаў старшыня праўленьня Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў.

У выніку абмеркаваньня сытуацыі бакі пагадзіліся, што на фоне гвалту з боку праваахоўных структураў варта напісаць калектыўны ліст ад імя НАН з асуджэньнем сілавых мэтадаў МУС і ягоных падразьдзяленьняў.

Паводле суразмоўцы Свабоды, да ініцыятывы пачалі далучацца іншыя інстытуты з акадэміі. Супарцоўнікі Інстутуту фізыкі пішуць калектыўны ліст і працягваюць свой «італьянскі» страйк, прыходзяць на працу, але нічога ня робяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG