Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Комік Усовіч: Лукашэнка будзе жыць у краіне, дзе яго ўсе ня любяць


Аляксандар Лукашэнка на базе ўнутраных войскаў у Менску, 28 ліпеня 2020
Аляксандар Лукашэнка на базе ўнутраных войскаў у Менску, 28 ліпеня 2020

Стэндап-комік Іван Усовіч у вялікім інтэрвію на расейскім Youtube-канале Юрыя Дудзя выказаўся пра выбарчую кампанію ў Беларусі.

Усовіч вырас у Мядзелі, але апошнія гады жыве і працуе ў Расеі. «Калі ты нарадзіўся ў 1993 годзе, рос у Беларусі і ўсё тваё жыцьцё быў адзін прэзыдэнт, якога немагчыма ніяк памяняць, і ўсе бачаць, што няма спосабаў гэта зрабіць, ты, хоцькі-няхоцькі будзеш апалітычным». Аднак, кажа Ўсовіч, за апошнія паўгода шмат беларусаў «прачнуліся, і гэта крута».

Паводле Ўсовіча, пасьля нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі «ўсім трэба ісьці галасаваць за Ціханоўскую».

«Амаль усе разумеюць, як гэтыя выбары скончацца. Што [Аляксандар Лукашэнка] намалюе сабе 75% і будзе жыць у краіне, дзе яго ўсе ня любяць», — сказаў ён.

Усовіч дадаў, што захоўвае надзею на зьмены, але наўрад ці яны адбудуцца проста зараз.

На пытаньне Дудзя, што Ўсовічу не падабаецца ў Беларусі, той нецэнзурна адказаў пра зьбіцьці людзей і пра тое, што адзін чалавек ва ўладзе «ўжо 600 гадоў».

Асьцярожна, нецэнзурная лаянка!

Паводле Ўсовіча, Лукашэнка ставіць сабе ў заслугу адсутнасьць вайны, але незразумела, чаму ў эўрапейскай краіне павінна пачацца вайна ў 2020 годзе, бо ў Беларусі няма канфліктаў вакол мовы ці рэлігіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG