Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп зноў папулярызуе антымалярыйны прэпарат для лячэньня каранавірусу


Прэзыдэнт ЗША
Прэзыдэнт ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў падтрымку выкарыстаньня антымалярыйнага прэпарата гідроксіхлярахіну для лячэньня каранавірусу.

Ён падзяліўся відэа ў Twitter, рэклямуючы яго выкарыстаньне. Прэзыдэнт ЗША неаднаразова заяўляў аб падтрымцы гідроксіхлярахіну як леку супраць COVID-19, а 28 ліпеня заявіў, што адчуваў, як прэпарат дзейнічае «на раньніх стадыях».

Новая падтрымка Трампа для гідроксіхлярахіну супярэчыць рэкамэндацыям мэдыцынскіх экспэртаў, якія заяўляюць, што прэпарат нельга выкарыстоўваць для лячэньня каранавірусу.

Амэрыканская адміністрацыя харчаваньня і лекаў дазволіла неадкладна выкарыстоўваць прэпарат у пачатку пандэміі, аднак у мінулым месяцы адклікала дазвол пасьля таго, як некалькі дасьледаваньняў паставілі пад сумнеў яго эфэктыўнасьць, адзначаючы рызыку сур’ёзных пабочных эфэктаў.

Відэа, дзе група лекараў прапагандуе выкарыстаньне гідроксіхлярахіну, якім Трамп пасьпеў падзяліцца ў сацыяльных мэдыя, ужо выдалена з Facebook, Twitter і YouTube. Хоць прэзыдэнт ЗША, камэнтуючы відэа, сказаў:

«Я думаю, што яны вельмі паважаюць лекараў».

Сын Трампа Дональд Трамп-малодшы таксама падзяліўся відэа. Адміністрацыя сацыяльных сетак паведаміла, што рашэньне аб выдаленьні зьместу было прынятае праз парушэньне правілаў дэзынфармацыі пра COVID-19. Гэты крок, аднак, выклікаў крытыку з боку лекараў у роліку, адзін зь які сказаў, што «ў мэдыцыне заўсёды існуюць розныя меркаваньні».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра ўжываньне гідроксіхлярахіну ў сярэдзіне траўня і патлумачыў, што робіць гэта «для прадухіленьня» каранавіруснай інфэкцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG