Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўчанка: друкарскага станка ніхто не ўключае, грошай у бюджэце для сацабавязаньняў хапае


Раман Галоўчанка, архіўнае фота
Раман Галоўчанка, архіўнае фота

Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што «друкарскі станок» ў краіне не запускаўся, а людзям «уліваецца такая інфармацыя ў галаву».

«Я б хацеў зьвярнуцца да шырокіх эканамічных колаў, якія вельмі актыўна камэнтуюць дзеяньні ўраду і нагнятаюць напружанасьць, што „ай-яй-яй, усё дрэнна, урад зараз уключыць станок друкарскі, пачне нарошчваць зарплаты, будзе эмісія, будзе зноў курс даляра расьці“, — сказаў Галоўчанка ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1». — Для чаго гэта робіцца, навошта людзям уліваецца такая інфармацыя ў галаву? На каго працуюць людзі, якія кожны дзень і праз дзень нагнятаюць гэтую напружанасьць? У мяне асабіста адказу на гэтае пытаньне адназначнага няма».

«Паважаныя спадары, супакойцеся. Ніхто ніякага станка не ўключае. Усе кіруецца і кантралявана. Ажыятажу няма, у нас хапае грошай у бюджэце для таго, каб выконваць свае сацыяльныя абавязаньні і выконваць праграму разьвіцьця. Таму, калі нехта за гэта непакоіцца, то не трэба за гэта турбавацца», – дадаў прэмʼер-міністар.

Акрамя таго, кіраўнік ураду адзначыў, што ў Беларусі сытуацыя з цэнамі спакойная, інфляцыя — у прагнозных парамэтрах.

«У нас задача, якая была пастаўлена перад урадам і Нацыянальным банкам, — гадавы рост спажывецкіх цэн не павінен перавышаць 5%. На сёньняшні дзень мы маем 3,2% з пачатку году, прычым што да кантраляваных цэнаў, ён яшчэ ніжэйшы», — сказаў ён.

Галоўчанка прызнаў, што «быў пэрыяд вельмі складаны, калі, зноў-такі, з прычыны разрыву ланцужкоў пастаўшчыкоў пачалі ўзьнікаць навесы інфляцыйныя, пачалі падымацца цэны».

«Давялося тэрмінова гасіць гэтую сытуацыю — і рэгуляцыйнымі мэтадамі, і эканамічнымі мэтадамі. Прэзыдэнт яшчэ тады вельмі жорстка паставіў пытаньне, што, нягледзячы на ўсе крызісныя зьявы, парадак на цэнавым рынку павінен быць забясьпечаны. І ён забясьпечаны цяпер», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG