Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі, дэпартаваныя ў СССР, атрымаюць кампэнсацыю ў сярэднім па 3000 эўра


Сэйм Польшчы. Архіўнае фота.
Сэйм Польшчы. Архіўнае фота.

Пачалося трохдзённае паседжаньне Сэйму Польшчы. Ён разгледзіць пытаньне фінансавай дапамогі грамадзянам Польшчы, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюзу ў 1939–1954 гадах.

Законапраект накіраваў у парлямэнт прэзыдэнт Анджэй Дуда. Усе парлямэнцкія фракцыі заявілі пра сваю падтрымку прэзыдэнцкай ініцыятывы.​

Рэпрэсаваны грамадзянін меў бы права атрымаць ад дзяржавы фінансавую дапамогу ў разьліку 45 эўра за адзін год высылкі, але ня менш за 540 эўра, паведамляе беларуская служба Польскага радыё.

Паводле Ўпраўленьня ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб, каля 22 000 польскіх грамадзянаў маюць права на атрыманьне дапамогі. Паводле падлікаў, памер дапамогі для аднаго чалавека складае ў сярэднім 13 200 злотых (3000 эўра).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG