Пра гэта паведаміў офіс прэзыдэнта Ўкраіны.
22 ліпеня адбылося чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы (Украіна, Расея, АБСЭ) у фармаце відэаканфэрэнцыі.
Паводле прынятага рашэньня, з 00:01 27 ліпеня павінен выконвацца рэжым поўнага і ўсёабдымнага спыненьня агню. На пасяджэньні таксама дамовіліся працаваць над тым, каб цалкам урэгуляваць узброены канфлікт на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.