Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад прагназуе рост ВУП на 3,5% у наступным годзе. Цяпер ён зьніжаецца


Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка прагназуе рост ВУП у наступным годзе. Рост ВУП хочуць забясьпечыць за кошт «зьнешняга попыту».

Беларускі прэмʼер Раман Галоўчанка 21 ліпеня на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў выказаўся пра ўнутраны валавы прадукт (ВУП) Беларусі. Паводле яго, у наступным годзе будзе рост у 3,5%, паведамляе БелТА.

Для гэтага ён раіць Мінэканомікі «творча падысьці да фармаваньня намэнклятурных таварных балянсаў на наступны год, дапоўніць іх канкурэнтаздольнымі пазыцыямі». Маюцца на ўвазе тавары, якія б купляліся за мяжой.

Раман Галоўчанка ўдакладніў, што такі рост ВУП магчымы пры ацэнцы сёлетняга ВУП у межах 100%. Але за першае паўгодзьдзе, паводле Белстату, ВУП скараціўся на 1,7% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась.

За пяць месяцаў гэтага году экспарт зь Беларусі скараціўся на 20,5% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам. Страты ўсіх арганізацый Беларусі за чатыры месяцы гэтага году — 485 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG