Брытанская каралева Лізавета II пасьвяціла ў рыцары 100-гадовага вэтэрана Другой усясьветнай вайны Тома Мура. Ён зрабіўся шырока вядомы ў сьвеце дзякуючы беспрэцэдэнтнаму дабрачыннаму ўчынку.
У пэрыяд эпідэміі, у сакавіку сёлета, Мур абвясьціў збор ахвяраваньняў для падтрымкі Нацыянальнай службы аховы здароўя. У абмен на гэтыя ахвяраваньні Том Мур паабяцаў суайчыньнікам сто разоў абысьці свой сад — да 30 красавіка, для свайго сотага дня нараджэньня.
Прагулкі вэтэрана вакол саду ўбачылі мільёны тэлегледачоў. Тым Мур сабраў каля 33 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. За свой учынак ён быў уганараваны званьнем рыцара каралевы. Цырымонія пасьвячэньня ў рыцары прайшла 17 ліпеня ў Віндзарскім замку. Як адзначае выданьне Daily Mail, нягледзячы на адмену каралеўскім домам чэрвеньскіх і ліпеньскіх імпрэзаў, для сэра Тома зрабілі выключэньне. У рыцары яго пасьвяцілі ў прысутнасьці родных.