Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус Румас, плюс Хрэнін. Лукашэнка абнавіў склад Савету бясьпекі


Аляксандар Лукашэнка 17 ліпеня абнавіў склад Савету бясьпекі, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.​

У склад Савету бясьпекі ўвайшлі:

  • старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль;
  • міністар абароны Віктар Хрэнін;
  • старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Дзьмітрый Пантус;
  • начальнік Генэральнага штаба — першы намесьнік міністра абароны Аляксандар Вальфовіч.

Са складу Савету бясьпекі выключылі:

  • былога Дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі і дзейнага генэральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася;
  • экс-кіраўніка КДК Леаніда Анфімава;
  • былога прэмʼер-міністра Сяргея Румаса.

Зьмянілі пасады Рамана Галоўчэнкі і Андрэя Раўкова, цяпер яны прэмʼер-міністар і дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі адпаведна.

Усяго ў склад Савету бясьпекі ўваходзіць 20 чалавек — кіраўнік дзяржавы, прэмʼер-міністар, сьпікеры дзьвюх палат парлямэнту, кіраўнікі сілавых ведамстваў, памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG