Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала пастаўкі ў Беларусь новага прэпарату супраць COVID-19


Пачаліся экспартныя пастаўкі ў Беларусь новага расейскага лекавага сродку «Авіфавір» супраць каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на Расейскі фонд прамых інвэстыцый (РФПІ) і групу кампаній «ХімРар».

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

У паведамленьні гаворыцца аб вытворчасьці ў чэрвені першых 100 тыс. курсаў расейскага леку супраць каранавірусу «Авіфавір».

«Пастаўкі прэпарату ў чэрвені былі ажыцьцёўлены ў 35 рэгіёнаў па ўсёй Расеі, а таксама ў Рэспубліку Беларусь», — адзначаецца ў паведамленьні.

На працягу месяца будзе выраблена яшчэ 100 тыс. курсаў. Сумеснае прадпрыемства РФПІ і ГК «ХімРар» плянуе павялічыць вытворчыя магутнасьці ў тры разы, да 300 тыс. курсаў у месяц, што задаволіць унутраны попыт на «Авіфавір» у Расеі і дазволіць пачаць пастаўкі лякарства на міжнародны рынак.

У паведамленьні гаворыцца, што «Авіфавір» 29 траўня атрымаў рэгістрацыйнае пасьведчаньне Міністэрства аховы здароўя РФ і стаў першым у сьвеце прэпаратам супраць каранавіруса, які ўтрымлівае актыўнае рэчыва «Фавіпіравір», а 3 чэрвеня быў уключаны ў апошнюю, 7-ю вэрсію пераліку мэтадычных рэкамэндацый у прафіляктыцы, дыягностыцы і лячэньні новай каранавіруснай інфэкцыі.

Таксама ў паведамленьні гаворыцца, што «Авіфавір» даказаў сваю эфэктыўнасьць у клінічных выпрабаваньнях і блякуе мэханізмы размнажэньня каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG