Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вада ў Менску: дзе бясплатна набраць пітную — мапа і адрасы

абноўлена

Чарга па ваду ў Менску, 24 чэрвеня
Чарга па ваду ў Менску, 24 чэрвеня

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі складае​ мапу падразьдзяленьняў, у якіх можна набраць пітную ваду. Менгарвыканкам публікуе сьпіс дамоў, да якіх наладзілі падвоз цыстэрнаў з вадой.

Абноўлена. Мапу падвозу пітной вады апублікавалі на сайце Мен

На мапе МНС пакуль не пазначаныя падразьдзяленьні на паўднёвым захадзе гораду, але ўжо пазначаныя ў шматлікіх раёнах па астатнім горадзе. На момант публікацыі мапа дапаўняецца.

У абноўленым сьпісе Менгарвыканкаму пазначаны 21 адрас, куды наладзілі падвоз чыстай пітной вады:

Тым часам падпісанты каналу «#МотолькоПомоги» паведамляюць, што ў чыстай вадзе мае патрэбу 11-я гарадзкая клінічная лякарня, а праблема «сьмярдзючай» вады дабралася да цэнтру гораду. Вада ў Каменнай Горцы і на вуліцы Маякоўскага, паведамляюць чытачы журналіста Максіма Пушкіна, усё яшчэ мае незвычайны колер. Зьліваньне вады ў Сухараве не дае выніку, пішуць у чаце «Минск: какой народец - такой и городишко».

Раніцай 24 чэрвеня жыхары Фрунзэнскага і Маскоўскага раёнаў Менску, дзе ў кранах цячэ вада зь Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, адчулі непрыемны пах ад вады. Чыноўнікі заявілі, што ўсё ў межах нормаў, але адначасова адправілі на вуліцы 24 цыстэрны зь пітной вадой, да якіх адразу пасталі чэргі.

«Менскводаканал» за ноч на 25 чэрвеня выдаў тры паведамленьні: каля 2-й гадзіны ночы аб забароне выкарыстаньня вады ў Маскоўскім і Фрунзэнскім раёнах Менску, каля 7-й раніцы аб дазволе, затым аб падвозе вады ў цыстэрнах.

Дакладнай прычыны праблемаў зь «сьмярдзючай» вадой не называлі, «Менскводаканал» сьпісваў праблемы на сьпёку. Ваду з кранаў забаронена піць, але можна выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах, напісалі ў «Менскводаканале».

Генэральная пракуратура распачала праверку ў сувязі са скаргамі менчукоў на якасьць вады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG