Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік САЗ: Пандэмія каранавірусу пераходзіць у «новую і небясьпечную» фазу


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Аданом Гебрэесус.

Пандэмія каранавірусу пераходзіць у «новую і небясьпечную» фазу, калі людзі стамляюцца ад проціэпідэмічных захадаў, якія раней прынесьлі сур’ёзныя эканамічныя страты. Пра гэта папярэдзіла Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ).

Генэральны дырэктар САЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў, што эпідэмія «паскараецца». 18 чэрвен зафіксавана больш за 150 000 новых выпадкаў, максымум за адзін дзень. Палова новых выпадкаў паступіла з Амэрыкі, а вялікая колькасьць — з Блізкага Ўсходу і Паўднёвай Азіі.

«Шмат каму надакучыла знаходзіцца дома... але вірус усё яшчэ хутка пашыраецца», — сказаў кіраўнік САЗ.

Паводле зьвестак унівэрсытэту Джонза Гопкінза, на 19 чэрвеня больш за 8,5 мільёна чалавек у сьвеце былі заражаныя каранавірусам. 457190 чалавек загінулі ад COVID-19, а каля 4,2 мільёна ачунялі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG