Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць выпадкаў заражэньня COVID-19 у сьвеце перавысіла 6 мільёнаў


Жанчыны ў масках у гандлёвым цэнтры ў Маскве
Жанчыны ў масках у гандлёвым цэнтры ў Маскве

31 траўня​ колькасць людзей, заражаных каранавірусам у свеце, складае 6 064 778. Пра гэта сведчаць дадзеныя ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза​ (ЗША).

369 254 чалавекі загінулі ад COVID-19, 2 566 084 вылечыліся.

Сайт worldometers.info, які зьбірае дадзеныя з паведамленьняў нацыянальных агенцыяў здароўя, паведамляе пра 6 171 784 выпадкаў раніцай 31 траўня.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 30 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 30 траўня ў Беларусі агулам 40 764 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 229 памерлі. За дзень выявілі яшчэ 894 выпадкі і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG