Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр драматург і ЛГБТ-актывіст Лары Крамэр


Лары Крамэр
Лары Крамэр

Драматург, сцэнарыст і ЛГБТ-актывіст Лары Крамэр памёр у Нью-Ёрку. Яму было 84 гады. Прычынай сьмерці стала пнэўманія.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Крамер пачаў кар’еру ў студыі Columbia Pictures. У канцы 1960-х гадоў ён працаваў над сцэнарам для фільму «Закаханыя жанчыны» паводле раману Дэвіда Лоўрэнса. У 1971 годзе фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнар.

У 1978 годзе Крамэр атрымаў вядомасьць дзякуючы раману Faggots, які стаў бэстсэлерам на ЛГБТ-тэматыку.

У пачатку 1980-х гадоў Крамэр актыўна займаўся прыцягненьнем грамадзкай увагі да праблем распаўсюджваньня ВІЧ і СНІДу.

У 1987 году Крамэр заснаваў арганізацыю ACT UP (AIDS Coalition to Unleash Power). Яна выступае з заканадаўчымі і палітычнымі ініцыятывамі, а таксама займаецца мэдычнымі дасьледаваньнямі, накіраванымі на паляпшэньне якасьці жыцьця хворых на СНІД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG