Студыя Pixar (уваходзіць у карпарацыю Disney) выпусьціла кароткамэтражны мультфільм «Out», галоўны герой якога гей. Гэта першы падобны выпадак у гісторыі студыі, адзначаюць амэрыканскія СМІ.
9-хвілінны мультфільм даступны для прагляду на стрымінгавым сэрвісе Disney +. Ён расказвае пра маладога чалавека Грэга, які ня ведае, як сказаць пра сваю арыентацыю бацькам.
Стваральнік «Out» («Выхад»), Стывен Клэй Хантэр раней працаваў над мультфільмамі Pixar «У пошуках Нэма» і «ВАЛЛ-І».
ЛГБТ-пэрсанажы ўжо зьяўляліся ў такіх праектах Pixar, як «Гісторыя цацак 4» і «Наперад», але яны не былі галоўнымі героямі.
У лютым 2020 году з расейскай вэрсіі мультфільму «Наперад» выразалі згадку пра пэрсанажа-лесьбіянку.