Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія шпіталі атрымаюць грашовую дапамогу Эўразьвязу


Бальніцы ў Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях, а таксама ўпраўленьне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну Берасьця атрымаюць грашовую дапамогу на барацьбу з COVID-19, піша «Эўрарадыё».

Дапамогу вылучылі ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна». Агульны бюджэт на тры краіны — 2,9 мільёна эўра. Беларускія ўдзельнікі праекта могуць прэтэндаваць на фінансаваньне ў межах траціны ад гэтай сумы.

Грошы павінны павысіць эфэктыўнасьць працы мэдыцынскага пэрсаналу, дазволяць набыць новае абсталяваньне, правесьці новыя тэсты на каранавірус, а таксама дадуць магчымасьць супрацоўнічаць праз межы дыстанцыйна.

Цяпер бальніцы ўзгадняюць, што ім неабходна і што яны хацелі б закупіць ва ўмовах пандэміі COVID-19. Найбольш папулярныя пазыцыі ў сьпісах: закрытыя дыхальныя сыстэмы, цеплавізары, абсталяваньне і ўпаковачныя матэрыялы для стэрылізацыі, апараты ШВЛ, дэфібрылятары, рэнтгенаўскія ўстаноўкі і сродкі для індывідуальнай аховы.

Ад Беларусі фінансавую дапамогу атрымаюць:

  1. Берасьцейскага абласная клінічная больніца;
  2. Клінічны радзільны дом Менскай вобласьці;
  3. Жабінкаўская цэнтральная раённая больніца;
  4. Горадзенская ўнівэрсытэцкая паліклініка;
  5. Менская абласная клінічная больніца;
  6. Гарадзкая клінічная больніца хуткай мэдыцынскай дапамогі г. Горадні;
  7. Берасьцейская абласная дзіцячая больніца;
  8. Упраўленьне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Берасьця.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG