Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэзынфармацыі пра COVID-19 стала меней, — маніторынг ЭЗ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэзынфармацыя пра каранавірус зьменшылася «прынамсі часова», паведамляе Эўрапейская служба вонкавых дзеяньняў (EEAS) у аглядзе за 23 красавіка −18 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У той жа час пракрамлёўскія рэсурсы па-ранейшаму актыўна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра пандэмію. Эўрапейскі Зьвяз адзначае, што сацыяльныя сеткі працягваюць укладваць сродкі ў выяўленьне і барацьбу з дэзынфармацыяй. Аднак «відавочна трэба зрабіць значна больш».

«Праца незалежных сродкаў масавай інфармацыі і праверкі фактаў зьяўляецца ключавым фактарам забесьпячэньня надзейнай і аўтарытэтнай інфармацыі аб пандэміі», — гаворыцца ў справаздачы Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў.

У сваіх папярэдніх дакладах EEAS адзначала «трохбаковае супадзеньне дэзынфармацыйных наратываў», якія прасоўваюць Кітай, Іран і Расея. Цяпер «вонкавыя суб’екты, уключаючы пракрамлёўскія крыніцы інфармацыі, працягваюць распаўсюджваць дэзынфармацыю, уключаючы ўзмацненьне існуючых тэорый змовы, якія зьвязваюць пандэмію COVID-19 зь біялягічнай зброяй, тэхналёгіяй 5G і пашырэньнем антывакцынацыйных настрояў».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG