Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі просяць назваць вуліцу імем Юрыя Зісера. Да пад'езда, дзе ён жыў, нясуць кветкі

абноўлена

Юры Зісер, архіўнае фота
Юры Зісер, архіўнае фота

У Фэйсбуку зьявілася ініцыятыва з заклікам назваць імем заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера адну з вуліц у Менску.

Пад хэштэгам #улицазиссера менчукі ўзгадваюць добрым словам памерлага Юрыя Зісера і просяць менскія ўлады ўшанаваць ягоную памяць, назваўшы адну зь менскіх вуліц ягоным імем.

Крыху пазьней на сайце petitions.by зьявілася і пэтыцыя з адпаведнай просьбай да менскіх уладаў.

А да пад'езда дома на Нямізе, дзе жыў Юрый Зісер, неабыякавыя менчукі ўвесь дзень нясуць кветкі. Пра гэта ў Фэйсбуку распавяла дачка Зісера Яўгенія.

Заснавальнік Tut.by, грамадзкі дзяяч і мэцэнат Юры Зісер памёр 17 траўня ў Менску пасьля працяглай хваробы. Юрыю Зісеру было 59 гадоў.

Акрамя стварэньня парталу TUT.BY, Юрый Зісер стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, мэнтарам. Актыўна займаўся дабрачыннасьцю і мэцэнацтвам, але пра гэтую сваю дзейнасьць практычна не расказваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG