Да ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі далучыліся ўжо 9 тысяч чалавек. Пра гэта Бабарыка паведаміў у сваім Тэлеграм-канале.
Гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў ініцыятыўнай групы для альтэрнатыўнага кандыдата. У сваю ініцыятыўную групу Бабарыка набірае людзей праз сацыяльныя сеткі.
Аляксандр Лукашэнка дакляраваў ініцыятыўную групу ў складзе 11 тысяч чалавек.