Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 55. Дакумэнты ў ЦВК прынесьлі банкір Бабарыка, камуніст Іваноў, Дзьмітрыеў і ўдзельнікі «праймэрыз»

абноўлена

Аляксандар Скрабец, брат былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца, прыйшоў падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Аляксандар Скрабец, брат былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца, прыйшоў падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Увечары 15 траўня колькасьць заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2020 году дасягнула 55.

На вечар 14 траўня было вядома пра 34 ініцыятыўныя групы (некаторым ужо адмовілі ў рэгістрацыі), днём 15-га дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію занесьлі:

  1. былы дыплямат і былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валер Цапкала,
  2. банкір Віктар Бабарыка, які сабраў рэкордна шматлікую для апазыцыйных кандыдатаў ініцыятыўную групу,
  3. сябра праўладнай Камуністычнай партыі і індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Іваноў,
  4. брат былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і лідэра аргкамітэту партыі «Свабода» Сяргея Скрабца, намесьнік старшыні гэтага аргкамітэту Аляксандар Скрабец,
  5. бізнэсовец і старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань,
  6. індывідуальны прадпрымальнік і старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч,
  7. сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова,
  8. бізнэсоўка і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая,
  9. індывідуальны прадпрымальнік Уладзімер Правальскі,
  10. сустаршыня ініцыятывы «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў,
  11. выканаўца абавязкаў старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў,
  12. старшыня праўленьня жыллёва-будаўнічага каапэратыву № 956 і відэаблогер​ Павел Сьпірын,
  13. Музыка Алесь Таболіч,
  14. Сьвятлана Ціханоўская,
  15. індывідуальны прадпрымальнік Юры Чудзіновіч,
  16. вахтар ТАА «Экструзійныя тэхналёгіі» Юры Новікаў,
  17. жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч,
  18. рамесьнік Міхаіл Валынец,
  19. пэнсіянэр Валеры Перавошчыкаў.
Валер Цапкала прыйшоў падаваць дакумэнты
Валер Цапкала прыйшоў падаваць дакумэнты
Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Удзельнікі «праймэрыз» Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў прышлі падаваць дакумэнты
Удзельнікі «праймэрыз» Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў прышлі падаваць дакумэнты

У сьпісах ЦВК ёсьць таксама ініцыятыўная група Алега Нявейкава. Пра яго вядома, што гэта беспартыйны сацыяльны работнік, які даглядае інваліда І групы, што ён нарадзіўся ў 1973 годзе і жыве ў вёсцы Касьцюкоўка пад Гомлем. Не пазначаны нават кіраўнік ініцыятыўнай групы. Ніякіх зьвестак пра яго ў інтэрнэце няма.

Мікола Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што гэта не адзін з «кандыдатаў пратэсту».

Ганна Канапацкая ідзе падаваць дакумэнты ў ЦВК
Ганна Канапацкая ідзе падаваць дакумэнты ў ЦВК
Сяргей Чэрачань са сваёй ініцыятыўнай групай
Сяргей Чэрачань са сваёй ініцыятыўнай групай
Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Іваноў
Андрэй Іваноў

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG