Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі: школы ў сярэднім наведвае 41% навучэнцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня на занятках у школах прысутнічае 41% усіх навучэнцаў, паведаміў 14 траўня міністар адукацыі Ігар Карпенка па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Фрагмэнт размовы з вузкім колам журналістаў быў паказаны ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Сёньня на 10 гадзін раніцы з 1 015 600 вучняў, якія ёсьць у краіне, у школах прысутнічае 41%. Гэта ў першую зьмену», — перадае БелаПАН словы Карпенкі.

Ён адзначыў, што наведвальнасьць у школах адрозьніваецца па рэгіёнах, асабліва ў сельскай мясцовасьці: там «значна больш» школьнікаў на занятках. А ў Менску іх каля 27-28%.

Па словах кіраўніка Мінадукацыі, праблем з атэстацыяй школьнікаў няма:

«Ня трэба нагнятаць — пытаньне чыста ў тэхналягічных аспэктах, — запэўнівае Карпенка. — Схема ёсьць, нічога не зьмянілася, і парадку атэстацыі ніхто не адмяняў, ён дзейнічае. Зноў жа, кожны настаўнік ведае сваіх падапечных і ацэніць у цэлым, як навучэнец на працягу ўсяго году паказваў веды. У спрэчных сытуацыях могуць быць індывідуальныя кансультацыі, сустрэчы ў шосты школьны дзень або па-за вучэбнымі заняткамі».

Праз эпідэмію каранавірусу COVID-19 вясновыя канікулы сёлета працягнулі агулам на два тыдні: спачатку да 11-га, пасьля да 18 красавіка. 17 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна пачынаць навучальны працэс у школах 20 красавіка.

Паводле інфармацыі Мінадукацыі, на заняткі ў першы дзень прыйшлі 30-40% вучняў.

6 траўня начальніца ўпраўленьня агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова заявіла БелаПАН, што атэстацыя школьнікаў па выніках навучальнага году будзе праходзіць з улікам індывідуальнага падыходу.

«Як мы і рэкамэндавалі абласьцям, у кожным канкрэтным выпадку павінен быць забясьпечаны індывідуальны падыход, — сказала яна. — Калі навучэнцы па заяве законных прадстаўнікоў не наведваюць установу адукацыі, але пры гэтым выходзяць на сувязь з настаўнікам, выконваюць прапанаваныя заданьні, у прызначаны час наведваюць падтрымальныя заняткі ва ўстановах адукацыі, то ім выстаўляецца адзнака, якая ўлічваецца пры атэстацыі за чацьвёртую чвэрць».

У іншых выпадках трэба глядзець, зь якой прычыны дзеці знаходзяцца дома, заявіла Каржова.

«Некаторыя вучні знаходзяцца на самаізаляцыі таму, што інфікаваныя або зьяўляюцца кантактамі першага і другога ўзроўню. Да іх установа адукацыі мае зусім іншыя падыходы. Таксама некаторыя дзеці ня ходзяць у школу зь іншых уважлівых або няўважлівых прычын», – патлумачыла прадстаўніца ведамства.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG