Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адкладуць уступную кампанію ў сувязі з каранавірусам, ЦТ пачнецца 25 чэрвеня


Архіўнае фота. Прыём дакумэнтаў падчас уступнай кампаніі ў БДУІР
Архіўнае фота. Прыём дакумэнтаў падчас уступнай кампаніі ў БДУІР

У Беларусі ссунуць тэрміны уступнай кампаніі, заявіў журналістам міністар адукацыі Ігар Карпенка, перадае БелТА.

Уступная кампанія ў Беларусі адкладаецца на 12 дзён: цэнтралізаванае тэставаньне павінна было пачацца 13 чэрвеня, а пачнецца 25-га, паведаміў міністар адукацыі Ігар Карпенка пасьля нарады з Аляксандрам Лукашэнкам.

Тэставаньне па прадметах, на якія запісвацца найбольшая колькасьць абітурыентаў (такім як расейская мова і матэматыка), падзеляць на 2 дні, тэсты першага і другога дня будуць рознымі. Міністар падкрэсьліў, што парадку атэстацыі ніхто не мяняў.

Паводле міністра, навучальны год завершыцца, як і плянавалася, 30 траўня. Графік выпускных іспытаў у школах можа быць трохі адкарэктаваны ў залежнасьці ад зьместу прадметаў.

Што да выпускных у школах, Мінадукацыі прапануе вырашаць гэта пытаньне індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.

Ужо з 1 чэрвеня пачнуць працаваць школьныя лягеры, а летнія лягеры з кругласутачным знаходжаньнем дзяцей пачнуць працу з 15 чэрвеня.

14 траўня Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку і міністра адукацыі Ігара Карпенку. На нарадзе абмяркоўвалі заканчэньне навучальнага году ў сыстэме адукацыі, уступную кампанію і іспыты, летняе аздараўленьне і адпачынак дзяцей.

«Ніякіх непатрэбных паслабленьняў быць не павінна. Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбны веды. Веды на стол — паступай у ВНУ. Калі гэта школа, давайце вызначымся, як мы будзем праводзіць там выпускныя іспыты па заканчэньні 9-х і 11-х клясаў», — заявіў Лукашэнка падчас нарады.

Ён падкрэсьліў, што рашэньні ў гэтых пытаньнях будуць прымацца выключна «зыходзячы з таго, як разьвіваліся падзеі» ў Беларусі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, «а ня так, як робяць нашы суседзі».

Ігар Карпенка даклаў Лукашэнку, што цяпер школы ў сярэднім наведваюць 41% навучэнцаў, але на вёсцы «значна больш школьнікаў на занятках». «І мы выстройваем адукацыйны працэс такім чынам, каб ня страціць якасьць адукацыі», — дадаў Карпенка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG