Лінкі ўнівэрсальнага доступу

94-гадовага экс-прэзыдэнта Францыі абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях. Пачалося папярэдняе расьсьледаваньне


Валеры Жыскар д’Эстэн
Валеры Жыскар д’Эстэн

Пракуратура Парыжа распачала папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Францыі Валеры Жыскар д’Эстэна па абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на пракуратуру францускай сталіцы.

Скаргу ў пракуратуру падала журналістка нямецкага тэлеканала WDR Ан-Катрын Штракэ. Яна абвінавачвае былога прэзыдэнта Францыі ў сэксуальных дамаганьнях.

Як сьцьвярджае Ан-Катрын Штракэ, падчас інтэрвію ў сьнежні 2018 года Валеры Жыскар дʼЭстэн паклаў сваю руку на яе ягадзіцы. Паводле яе слоў, гэта адбылося тройчы.

Інцыдэнт адбыўся 18 сьнежня 2018 гадоў у парыскім бюро былога прэзыдэнта. Штракэ разам са сваёй здымачнай групай прыехала браць інтэрвію ў палітыка. У канцы інтэрвію Штракэ папрасіла Жыскар-дʼЭстэна аб сумеснай фатаграфіі са здымачнай групай.

Паводле скаргі, падчас фатаграфаваньня экс-прэзыдэнт прыабняў журналістку і паклаў сваю руку на яе ягадзіцы. Потым ён паўтарыў гэты жэст падчас другога фатаграфаваньня, а затым, калі паказваў ёй свае архіўныя фотаздымкі.

«Я паспрабавала адштурхнуць яго, але ў мяне не атрымалася», — распавяла яна. Для таго, каб спыніць дамаганьні, ёй давялося папрасіць дапамогі апэратара, які разьбіў таршэр, паставіўшы крэсла паміж экс-прэзыдэнтам і журналісткай.

Дзеяньні 94-гадовага Валеры Жыскар дʼЭстэна будзе правяраць брыгада па барацьбе са злачынствамі, учыненымі супраць прыватных асоб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG