Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвясьціў пра зьмякчэньне каранавірусных абмежаваньняў у Расеі

абноўлена

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на нарадзе з урадам, што ад 12 траўня рэжым непрацоўных дзён будзе працягнуты не на ўсёй тэрыторыі краіны. Пры гэтым па-ранейшаму будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы.

На думку Пуціна, увядзеньне так званага рэжыму самаізаляцыі і непрацоўных дзён дапамагло затармазіць пашырэньне каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі і ўратаваць тысячы жыцьцяў. Пры гэтым 11 траўня выявілі найбольш новых выпадкаў COVID-19 у Расеі за час эпідэміі – больш за 11 тысяч.

Рашэньні аб паслабленьні абмежаваньняў прапанавана прымаць губэрнатарам расейскіх рэгіёнаў. У Маскве і ў Падмаскоўі абмежаваньні, уведзеныя з прычыны эпідэміі, ужо працягнулі да 31 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пуцін таксама абвясьціў пра новыя крокі для падтрымкі грамадзян і бізнэсу.

У 2 разы будзе павышаны мінімальны памер дапамогі па доглядзе за дзіцем – яна складзе больш за 6 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 80 даляраў). Акрамя таго, усім сем'ям зь дзецьмі да 3 гадоў на працягу 3 месяцаў будуць выплачваць па 5 тысяч рублёў (каля 68 даляраў).

Семʼям зь дзецьмі ад 3 да 16 гадоў выплацяць аднаразовую дапамогу ў памеры 10 тысяч рублёў (каля 135 даляраў).

На сёньня ў Расеі выявілі 221 344 інфікаваных. Такім чынам, яна абышла Вялікую Брытанію і Італію і паднялася на трэцяе месца ў сьвеце па колькасьці пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам.

Новыя выпадкі заражэньня рэгістраваліся ў 84 рэгіёнах, больш за ўсё ў Маскве — 6169. Гэта таксама самы высокі паказьнік.

Агульная колькасьць памерлых пацыентаў дасягнула 2009. За апошнія суткі памерлі 94 чалавекі.

Колькасьць тых, хто паправіўся пасьля каранавіруснай інфэкцыі, вырасла амаль да 40 тысяч. Толькі ў Маскве за апошнія суткі паправіліся больш за 4 тысячы пацыентаў. Гэта найбольшы паказьнік з пачатку эпідэміі.

Першы раз Пуцін абвясьціў непрацоўнымі дні з 30 сакавіка па 5 красавіка, каб запаволіць распаўсюджваньне каранавіруснай інфэкцыі. Затым ён падаўжаў гэты рэжым да 30 красавіка і да 11 траўня. На пачатку траўня Пуцін заявіў пра неабходнасьць пачаць падрыхтоўку да паэтапнага зьняцьця абмежаваньняў.

Кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова прапанавала рабіць гэта ў тры этапы, кожны зь якіх будзе прадугледжваць паступовае пашырэньне кантактаў паміж людзьмі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG