Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі страцяць даход, гэта рызыка»: Чаму беларускія банкі спыняюць выдачу крэдытаў і калі гэта зьменіцца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Беларусбанк» спыніў выдачу крэдытаў на другасную нерухомасьць для фізычных асобаў. Зусім перасталі выдаваць крэдыты на нерухомасьць БТА Банк, БНБ-Банк, Франсабанк. Іншыя банкі істотна скарацілі выдачу крэдытаў. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана і калі сытуацыя зьменіцца.

З 1 траўня Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на жыльлё на другасным рынку, а таксама некаторыя крэдытныя праграмы па набыцьці аўтамабіляў. Шэраг банкаў часткова або цалкам прыпынілі выдачу крэдытаў ці ўскладнілі ўмовы выдачы яшчэ ў сакавіку.

Чаму банкі прыпыняюць выдачу крэдытаў

Гэта зьвязана з рызыкай для банкаў, бо праз пандэмію людзі страцяць даход і ня змогуць плаціць па крэдытах, мяркуе старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.

Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

«Гэта зьвязана зь пераацэнкай рызыкі крэдытаваньня банкамі. Зразумела, якая сытуацыя ў эканоміцы ў сьвеце, зразумела, што будзе рэцэсія, то бок зьніжэньне даходаў людзей, зьніжэньне занятасьці ў эканоміцы. Гэта ня значыць, што даходы ўпадуць ва ўсіх. Але частка людзей з прычыны крызісу будзе губляць даходы, нехта даходы страціць наагул. А ўсякі крэдыт выдаецца на будучыя даходы чалавека», — кажа Вадзім Іосуб.

Такім чынам, банкі проста скарачаюць свае рызыкі шляхам скарачэньня крэдытных прадуктаў. Гэта тычыцца доўгатэрміновых крэдытаў і крэдытаў на вялікія сумы (на нерухомасьць).

14,8 мільярда рублёў — столькі беларусы вінныя банкам па крэдытах на 1 красавіка. Сакавіцкі рост запазычанасьці перад банкамі аказаўся самым вялікім за апошнія месяцы: плюс 433 мільёны рублёў. У мінулыя месяцы гэты прырост быў у разы меншы. Выглядае, што на фоне пандэміі беларусы адправіліся ў банкі па крэдыты.

Па спажывецкіх крэдытах беларусы вінныя банкам 5,8 мільярда рублёў, па крэдытах на нерухомасьць — 8,9 мільярда.

Калі крэдытаваньне пачнуць аднаўляць

Банкі могуць перагледзець свае рашэньні тады, калі будзе відаць канец крызісу, зьвязанага з пандэміяй каранавірусу. Цяпер гэта разьлічыць цяжка, кажа Вадзім Іосуб.

«Калі эканоміка ў выніку каранакрызісу дасягне дна, будзе бачны разварот наверх і разварот наверх даходаў. Сказаць, будзе гэта праз тры месяцы ці праз год, немагчыма. Няясна, колькі працягнецца эпідэмія і наколькі эфэктыўнымі акажуцца меры нашага ўраду па падтрымцы эканомікі», — падсумоўвае Вадзім Іосуб.

Паводле вынікаў сацыялягічнага апытаньня, якое кампанія SATIO правяло сумесна з BEROC у красавіку, ужо 52% апытаных адчулі зьніжэньне даходаў, 6,7% рэспандэнтаў страцілі працу, 19,6% асабіста ведаюць тых, хто страціў працу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG