Цягам 6–8 траўня па Беларусі прайшла хваля затрыманьняў тых, хто браў удзел у сустрэчах з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама хто мае дачыненьне да ягонага YouTube-канала «Страна для жизни». Свабода сабрала сьпіс з 34 затрыманых.
Што здарылася?
Пасьля двух дзён перасьледу 6 траўня міліцыя затрымала Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. На 9 траўня блогер з падпісчыкамі заплянаваў у Бабруйску «АнтыПарад» – акцыю пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавіруса.
Берасьце
- Блогер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
- Акрамя актывістаў, якія падтрымліваюць блогера Ціханоўскага, затрыманыя актывіст, праціўнік завода АКБ Уладзімер Мароз (павезьлі ў Кобрынскі РАУС, затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці), экаактывіст Юры Калько, праціўнік завода АКБ Дзяніс Малышэнка, актывіст Канстанцін Астапук.
Віцебск
Затрыманыя
- сябра Партыі БНФ Аляксандар Ільлінец;
- Алег Баразна;
- Аляксей Саламаненка;
- Радыё Рацыя піша пра затрыманьне яшчэ пецярых ўдзельнікаў пратэсту 3 траўня, іх імёны невядомыя.
Ворша
- Затрымалі адміністратара тэлеграм-канала «Орша для жизни» Ільлю Ціханава.
- Да 11 траўня затрыманы Аляксандар Андрэеў.
Глыбокае
- Затрымалі журналіста Зьмітра Лупача, будуць судзіць 11 траўня ў Глыбоцкім раённым судзе. Да таго часу журналіст будзе заставацца ў пастарунку.
- Таксама з Глыбокага паведамляюць, што «міліцыянты езьдзяць па людзях, якія былі на сустрэчы зь Ціханоўскім, і складаюць на іх пратаколы». Як мінімум на траіх складзеныя пратаколы. Даніла Ермаловіч і Людміла Барэйка — склалі пратакол па 23.34, суд 11 траўня ў 10.00, яны на волі.
Гомель
- Грамадзкага актывіста Юрыя Ўласава арыштавалі на 15 сутак.
Горадня
- Актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева асудзілі на 7 сутак арышту;
- Кіраўнік горадзенскага тэатру «Гексаген» Васіль Калач атрымаў 5 сутак;
- Яўген Разнічэнка — 6 сутак;
- Юрый Шока — 7 сутак;
- Алена Сахарчук — 6 сутак.
Жлобінскі раён
Віталь Грыцкоў затрыманы ў вёсцы Стрэшын Жлобінскага раёну, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Ліда
- Павел Анціпкін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня;
- Прадавец і фэльчар Алег Краўцоў атрымаў 7 сутак;
- Фэльчар Павал Палейчык — 7 сутак;
- Андрэй Паляковіч — 7 сутак;
- Максім Палонскі — 7 сутак.
Магілёў
- Журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да 11 траўня;
- Застаецца невядомым тэрмін арышту актывісткі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Тацяны Сівачэнкі;
- Блогер і журналіст Міхаіл Аршынскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня; разам зь ім затрыманы актывіст Барыс Огнеў.
- Аўтар YouTube-канала «Слуцк для жизни» Ўладзімер Няронскі атрымаў 10 сутак;
- Арцём Сакаў — 5 сутак;
- Аляксандар Арановіч — 6 сутак;
- Сьцяпан Лазаронак— 5 сутак;
- Вячаслаў Зайцаў — 2 сутак;
- Станіслаў Паўлінковіч;
- 18-гадовы грамадзянін Расеі Мікіта Ігнашын знаходзіцца РАУС Кастрычніцкага раёна.
- Ігар Шчамялёў, затрыманы, зьмешчаны да суда ў ІЧУ; яго вінавацяць у парушэньні заканадаўства па арт. 23.34 КаАП, пры гэтым падчас «акцыі» ён быў дома. Суд над ім пройдзе ў 10-00 11 траўня.
- Андрэй Бодзілеў, затрыманы да панядзелка 11 траўня, на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.
- Уладзімер (прозьвішча ўдакладняецца), які дзяжурыў каля ІЧУ. Яго затрымалі 8 траўня каля 19 гадзін і адвезьлі ў Ленінскае РАУС. Вінавацяць ва ўдзеле ў «акцыі пратэсту» каля ІЧУ.
- Аляксандар Таланкоў, забралі ў Ленінскі РАУС, але апыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі без складаньня пратаколу.
Мазыр
Затрыманыя Аляксандар Цуканаў і Вячаслаў Удавенка, якія адмініструюць youtube-канал «Мазыр для Жыцьця».
Маладэчна
Затрыманьняў не было, але позвы ў РАУС для складаньня пратакола атрымалі Міраслаў Мацкевіч, Андрэй Смаляк, Аляксей Сюдак, Яўген Трацьяк і яшчэ некалькі чалавек. Ужо склалі пратаколы на Аляксея Вайцяховіча і Дзьмітрыя Булкоўскага.
Наваполацак
- Затрыманы Андрэй Зуеў, да панядзелка 11 траўня (да суду) ён будзе знаходзіцца ў ГАУС.
- Пратакол за «кармленьне галубоў» па 23.34 КаАП склалі на Алену Гурчонак.
Пастаўскі раён
У вёсцы Прусы Пастаўскага раёну затрымалі 49-гадовага Андрэя Новікава, былога супрацоўніка МУС РФ. Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня, судзіць будуць 11 траўня, паводле арт. 23.34 КаАП.
Полацак
Затрыманы Віталь Бялевіч, адвезьлі ў РАУС Полацкага раёна, пакінулі пад вартай да суда, які будзе 11 траўня. Таксама адміністрацыйны пратакол склалі на Натальлю Карэліну.
***
Калі вы не знайшлі ў сьпісе некага з затрыманых, напішыце ў Telegram нашаму рэдактару @SvabodaBelarus.