Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі прыхільнікаў блогера Ціханоўскага


У Магілёве 7 траўня затрымалі які мінімум чацьвярых удзельнікаў акцыі, якую арганізаваў блогер Сяргей Ціханоўскі напярэдадні, піша «Магілёўская вясна».​

Што здарылася?

6 траўня міліцыя затрымала Ціханоўскага ў Магілёве. Блогер пасьпеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца здарэньня і падтрымаць яго. Тады людзі не далі міліцыі затрымаць прыхільнікаў YouTube-каналу Ціханоўскага «Краіна для жыцьця».

Каго затрымалі?

Паводле інфармацыі «Магілёўскай вясны», 7 траўня затрымалі вядучага стрыму з акцыі Ўладзімера Няронскага, які замяніў Ціханоўскага на сустрэчы з гледачамі, а таксама ўдзельнікаў акцыі:

  • Сьцяпана Лазаронка;
  • Вячаслава Зайцава;
  • Арцёма Сакава.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG