Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньні з прычыны каранавірусу ў Маскве прадоўжаныя да 31 траўня


Сяргей Сабянін
Сяргей Сабянін

Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў рэжым абавязковай самаізаляцыі да 31 траўня. Адпаведны ўказ апублікаваны на ягоным сайце.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ад 12 траўня ў Маскве ўводзіцца першы этап паслабленьня абмежаваньняў — адновяцца прамысловая вытворчасьць і будоўлі.

З наступнага тыдня жыхары Масквы будуць абавязаныя насіць маскі і пальчаткі ў крамах і грамадзкім транспарце, у тым ліку ў таксі.

Забарона на працу для кампаній з сфэры паслуг, культуры і спорту пратрымаецца да канца траўня.

Паводле апошніх дадзеных, у Маскве каранавірусам заражаныя больш за 92,6 тысячы чалавек, памерлі 905 пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG