Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты дзень запар у Расеі рэкордная колькасьць новых выпадкаў COVID-19


Другі дзень запар паказьнік новых выпадкаў захворваньня на каранавірус у Расеі за суткі перавышае 10 тысяч, і чацьвёрты дзень запар фіксуюцца рэкорды колькасьці новых выпадкаў COVID-19.

За апошнія суткі пацьверджаны 10 581 новы выпадак каранавірусу ў 82 рэгіёнах Расеі. 3 траўня было зафіксавана 10 633 выпадкі, 2 траўня дзённы прырост упершыню перавысіў адзнаку ў 9 тысяч, 1 траўня ён склаў 7 933 выпадкі, а 30-га красавіка прырост упершыню перасягнуў 7 тысяч.

Усяго на сёньняшні дзень у Расеі зарэгістравана 145 268 выпадкаў каранавірусу ў 85 рэгіёнах.

За апошнія суткі зафіксавана 76 сьмерцяў, зь іх 35 — у Маскве. Агульная колькасьць загінулых пацыентаў з каранавірусам у Расеі склала 1 356 чалавек. Паправіліся 18 095 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG