Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы лек ад COVID-19 пасьпяхова прайшоў выпрабаваньні


Шпіталь з хворымі на каранавірус у Бялградзе
Шпіталь з хворымі на каранавірус у Бялградзе

Клінічныя выпрабаваньні прэпарату рэмдэсівер пацьвярджаюць яго эфэктыўнасьць у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй Covid-19. Пра гэта паведамляе ВВС.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Нягледзячы на тое, што пакуль можна казаць толькі пра папярэднія вынікі, Нацыянальны інстытут алергіі і інфэкцыйных захворваньняў палічыў іх даволі пераканаўчымі і заявіў пра эфэктыўнасьць прэпарату.

Экспэрымэнт, у якім бяруць удзел больш за тысячу пацыентаў з ЗША, Азыі і Эўропы, у якіх станоўчы тэст на каранавірус, распачаўся два месяцы таму. Пацыэнты падзеленыя на дзьве групы, адным даюць рэмдэсівір, другім — плацэба. Людзі ня ведаюць, у якой групе яны знаходзяцца.

Выявілася, што тыя, хто прымаў рэмдэсівір, выздараўліваюць за 11 дзён, тады як пацыенты з другой групы — за 15.

Калі канчатковыя вынікі экспэрыменту будуць гэткімі ж пасьпяховымі, як і папярэднія, рэмдэсівір будзе першым прэпаратам, які прайшоў пасьпяховую праверку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG